Брастаўчанін спрабаваў патушыць пажар у кватэры і атрымаў апёкі, паведамілі [1] ў абласным упраўленні МНС.
Паведамленне аб загаранні ў кватэры цаглянай пяціпавярхоўкі ў абласным цэнтры паступіла ратавальнікам 2 снежня ў 22.38.
Сын гаспадыні кватэры спрабаваў самастойна патушыць пажар і атрымаў тэрмічныя апёкі двух ступняў і левай галёнкі II ступені. Пасля агляду брыгадай хуткай меддапамогі шпіталізаваны ў апёкавае аддзяленне абласной бальніцы.
Пажар ліквідаваны да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці.
Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://brest.mchs.gov.by/novosti/372692/?_ga=2.122138827.1534195473.1638509242-630260662.1626067839
[2] https://zviazda.by/be/tags/brest
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns