Пра гэта паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
«Мы неаднаразова папярэджвалі партнёраў пра тое, што не варта гэтага рабіць (уводзіць санкцыі. — „Зв.“). Па-першае, гэта нелегетымна, па-другое, ад гэтага пакутуюць грамадзяне краіны, прадпрыемствы. Тым не менш гэтыя рашэнні пынятыя. Мы некалькі разоў не прымалі меры ў адказ. Спадзяючыся на іх разважнасць. Мы падрыхтавалі і ў бліжэйшыя дні ўвядзём пакет мер эканамічнага рэагавання ў адказ на абмяжавальныя дзеянні ў адносінах нашай краіны», — расказаў прэм’ер.
Ён заўважыў, што спіс будзе вялікі, і гэта будуць меры ў адказ на ціск, які ідзе на краіну.
Па словах прэм’ера, недарэчны пералік тых беларускіх кампаній, які патрапілі пад санкцыі. «Санкцыі накладаюцца на прадпрыемствы, якія кантралююцца рэжымам. І нават прапісвалі крытэрыі: улада павінна мець там не менш за 50 працэнтаў. У гэтым пакеце ёсць прадпрыемствы, дзе дзяржава мае меншую долю, а астатнюю долю маюць члены працоўнага калектыву. Якое ж гэта следаванне крытэрыям? Дзе прафесіяналізм? Вы нават сакцыі не можаце правільна ўвесці,» — абураецца Раман Галоўчанка.
Па яго словах, спіс мер у аказ будзе агучаны ў бліжэйшыя дні.
Марыя ДАДАЛКА
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/premer-ministr-3
[6] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstvy