Каб развіваць валанцёрства ў Беларусі больш сістэмна, рэалізуецца інфармацыйны праект, які распавядае аб усіх напрамках гэтай працы і магчымасцях удзелу ў ёй. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам выконваючы абавязкі начальніка Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра Вікторыя Захарэўская, перадае [1] БелТА.
Вікторыя Захарэўская адзначыла: валанцёрская праца набірае абароты, але часцяком развіваецца стыхійна, таму Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр апроч іншага займаецца інфармацыйна-тлумачальнай працай, каб зрабіць гэтую дзейнасць больш сістэмнай.
«Напрыклад, інфармацыйна-асветніцкі праект „Пра валанцёрства“ у сацыяльных сетках. Ён стартаваў у лістападзе, і плануецца, што кожны месяц будзе прысвечаны пэўнаму напрамку валанцёрскай дзейнасці. Снежань прысвяцім тэме дапамогі дзецям», — падзялілася яна планамі.
З 8 снежня ў партнёрстве з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Максіма Горкага запланаваны дабрачынныя паказы спектакляў для дзяцей з сацыяльных устаноў і якія маюць патрэбу, маламаёмных сем’яў. Валанцёры будуць не толькі суправаджаць дзяцей на свяце, але і правядуць для юных гледачоў забаўляльную праграму перад прадстаўленнем.
4 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня валанцёра, узнагародзяць лепшых у гэтай сферы.
Галоўны спецыяліст упраўлення па справах моладзі Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Рубанік дадала: сёлета асаблівая ўвага нададзена ўключэнню падлеткаў і моладзі ў валанцёрства, выяўленню і навучанню лідараў, распрацоўцы праграм, арганізацыі анлайн-і афлайн-праектаў. Установы адукацыі, асабліва сталічныя ВНУ — БДПУ імя Максіма Танка, БДУІР, БДЭУ, БНТУ, БДУКІ, — зусім хутка ўключацца ў дабрачынную акцыю «Нашы дзеці», якая стартуе 14 снежня.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/respublikanskij-infoproekt-pro-volonterstvo-v-dekabre-rasskazhet-o-pomoschi-detjam-472981-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/valancyory
[3] https://zviazda.by/be/tags/pra-valancyorstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/infapraekt
[5] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-valanccyora