Супрацоўнікі мінскага наркакантролю з калегамі з Мінскай вобласці пры сілавой падтрымцы АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі 27-гадовага жыхара Баранавічаў, які на здымнай кватэры арганізаваў памяшканне для вырошчвання і вырабу наркотыку, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на мінскую міліцыю.
Малады чалавек быў затрыманы пасля таго, як забраў закладку з гашышам. Агульная вага наркотыку склаў 15 г.
Устаноўлена, што мужчына на здымнай кватэры ў корпусе ад сістэмнага блока камп’ютара вырошчваў каноплі: усталяваў электрычныя лямпы, сістэму вентыляцыі і сачыў за вільготнасцю. Канфіскавана больш за 19 г марыхуаны, палімерныя ёмістасці з вадкім угнаеннем, ёмістасць з адным кустом канопляў, электронныя шалі. Ён растлумачыў, што вырошчваў і вырабляў наркотык для ўласнага спажывання.
Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Дарэчы, раней мужчына ўжо неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zhitel-baranovichej-vyraschival-konoplju-v-sistemnom-bloke-kompjjutera-472989-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/amap
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanopli
[5] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[6] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy