Супрацоўнікі Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету спынілі незаконнае перамяшчэнне буйной партыі драўніны, паведаміў намеснік начальніка інспекцыі Сяргей Мычко, перадае [1] БелТА.
Інцыдэнт адбыўся раніцай 1 снежня ў прыгарадзе Берасця. Каля 8.00 інспектары спынілі лесавоз прыватнага прадпрыемства. Грузавік перавозіў 54 куб. м дзелавой драўніны іглічных парод хвоі і елкі. Дзяржінспектарам кіроўца прад’явіў падробленыя суправаджальныя дакументы на груз, які перавозіцца.
Устаноўлена, што драўніну выкралі са склада Баранавіцкага лясгаса для наступнага продажу. Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт выкрадзенай драўніны — Br15,8 тыс.
Міліцыя праводзіць праверку, пасля чаго будзе дадзена прававая ацэнка таму, што адбылося. Праваахоўнікі бачаць прыкметы складу злачынстваў, прадугледжаных арт. 205, 210, 211 КК.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/krupnuju-partiju-drevesiny-s-podlozhnymi-dokumentami-zaderzhali-pod-brestom-473046-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/brest
[3] https://zviazda.by/be/tags/draunina
[4] https://zviazda.by/be/tags/kantrabanda
[5] https://zviazda.by/be/tags/syargey-mychko
[6] https://zviazda.by/be/tags/baranavicki-lyasgas