У ДТЗ у Полацкім раёне дзіця атрымала траўмы і было шпіталізавана, паведамілі ў УДАІ Віцебскага аблвыканкама, перадае [1] БелТА.
Сёння днём паблізу в. Экімань Полацкага раёна 45-гадовы кіроўца Citroen C5 не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Opel Astra, за рулём якога знаходзілася 35-гадовая жанчына. У выніку ДТЗ пацярпела 6-гадовая дзяўчынка.
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці заклікае кіроўцаў улічваць умовы надвор’я і дарожныя ўмовы, узмацніць пільнасць, выконваць бяспечны хуткасны рэжым.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/pri-lobovom-stolknovenii-inomarok-v-polotskom-rajone-postradala-6-letnjaja-devochka-473050-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/polacki-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzicya