Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай устанавіла новы нацыянальны рэкорд на этапе ISL, які праходзіць у Эйндховене (Нідэрланды) на кароткай вадзе, паведамляе [1] БелТА.
Шчаслівай для беларускі, якая выступае за французскую каманду «Энерджы Стандарт», стала дыстанцыя 200 м на спіне. Настасся Шкурдай фінішавала другой з часам 2 хв. 01,51 сек., пабіўшы сваё ж нацыянальнае дасягненне (2 мін. 01,77 сек.).
Апярэдзіць брэстаўчанку на фінішы змагла толькі амерыканка Беата Нэльсан з каманды «Калі Кандорс» — 2мін. 00,33 сек. Трэцяе месца ў канадкі Інгрыд Вільм — 2 мін. 02,28 сек.
ISL (International Swimming League) — першы рэгулярны клубны турнір па плаванні, створаны спецыяльна для вядучых атлетаў з усяго свету.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/plovchiha-anastasija-shkurdaj-ustanovila-novyj-natsionalnyj-rekord-na-etape-isl-473116-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/anastasiya-shkurday
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/plavanne