У ТЛЦ недахопу ў прадуктах няма. Аб гэтым паведаміў [2] БелТА генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
«У выхадныя ў ТЛЦ тая ж работа, што і ў іншыя дні тыдня. Мы працуем пастаянна тут. Робім сярод тыдня невялікі запас, які раздаём у суботу і нядзелю. Недахопу ў прадуктах няма. Плюс стараемся разнастаіць меню, улічваем пажаданні. Тое ж самае і па іншых напрамках гуманітарнай дапамогі. З адзення зараз бежанцы, напрыклад, больш просяць рукавіцы, курткі і іншыя цёплыя рэчы з улікам наступлення халадоў», - расказаў Дзмітрый Шаўцоў.
Акрамя таго, у ТЛЦ паступіла чарговая партыя гуманітарнай дапамогі: прадуктовыя наборы, цёплыя рэчы, коўдры, сродкі асабістай гігіены.
Польшча павінна адказаць за мора безназоўных магіл бежанцаў на мяжы. Такое меркаванне ў эфіры «Альфа Радыё» выказаў палітолаг Аляксей Дзермант, паведамляе [3] БелТА са спасылкай на sb.by.
«Польскія ўлады павінны па ўсіх юрыдычных канонах адказаць за мора безназоўных магіл бежанцаў на мяжы. Менавіта яны прымаюць рашэнні, якія і прыводзяць да гібелі людзей. Іншая справа - хто іх будзе прыцягваць да адказнасці? Зразумела, што інстанцыі ЕС заплюшчваюць вочы, ААН самаўстараняецца. Калі Беларусь ініцыюе міжнароднае расследаванне або трыбунал, ёй будуць перашкаджаць і ўстаўляць палкі ў колы. Невялікія шанцы, што польскіх палітыкаў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць бежанцаў, аднак мы павінны фіксаваць усе іх супрацьпраўныя дзеянні і ў патрэбны момант даць усю неабходную інфармацыю, каб гэта нікуды не знікла бясследна», - сказаў аналітык.
Па ягоных словах, для таго, каб паказаць усе дзеянні палякаў з іх боку, праваабаронцы павінныя патрабаваць ад уладаў ЕС допуску на тэрыторыю прылеглай мяжы Польшчы.
«Неабходна прабіваць праломы ў інфармацыйнай сцяне, якую спрабуюць пабудаваць палякі. Нічога схаваць не атрымаецца. Факты гібелі людзей усплывуць, - адзначыў Аляксей Дзермант. - Гэты гонар, шляхецкая ганарыстасць, якая праяўляецца ў польскіх элітах, прыводзіць да дзяржаўнага краху. Яны думалі, што на фоне барацьбы з бежанцамі і жорсткага стаўлення да іх Еўропа іх неяк падтрымае, а аказваецца, не. Палітыка спрабуюць за кошт знешняга ворага ўтрымаць уладу, звярнуцца за падтрымкай да Амерыкі. словам, спрабуюць палітычна выжыць. Польшча - шкодны гулец унутры ЕС, які падрывае адзінства».
Бежанцы ў транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы арганізавалі чарговы мітынг, перадае [4] БелТА.
Яны гавораць, што не могуць вярнуцца дадому, бо там небяспечна. Кажуць, што жадаюць лепшага жыцця.
«Мы хочам атрымаць адукацыю, чаго ў нашай краіне зрабіць нельга. Мы просім дапамогі ў Папы Рымскага, каб ён неяк пасадзейнічаў у вырашэнні нашай праблемы», — падзялілася адна з бежанак у ТЛЦ.
Цяперашняга міграцыйнага крызісу можна было пазбегнуць, калі б Еўрасаюз пайшоў на збліжэнне з Беларуссю, заявіў міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта ў інтэрв'ю радыё Латвіі, паведамляе БелТА.
«У Еўрапейскага саюза была магчымасць дабіцца збліжэння з Беларуссю і зрабіць адносіны больш цеснымі. І я нават сказаў бы так: калі б ён гэту магчымасць выкарыстаў, гэтага міграцыйнага крызісу не было б», — сказаў Петэр Сіярта. Апошнім часам Літва, Латвія і Польшча паведамлялі аб росце колькасці нелегальных мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі на мяжы з Беларуссю, якія затрымліваюцца, абвінавачвалі Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу. У Мінску заявілі, што не з'яўляліся арганізатарамі міграцыйнага крызісу. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначаў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС — з-за санкцый Захаду на гэта няма «ні грошай, ні сіл».
Маленькі бежанец у ТЛЦ падчас стыхійнага мітынгу распавёў, што яны не хочуць вяртацца на радзіму, таму што там страшна. Пра гэта ён сказаў [5] карэспандэнту БелТА.
«Мы просім дапамогі ў Папы Рымскага, ён ведае, што такое чалавечнасць. Спадзяюся, ён зможа дапамагчы нам. Мы не хочам назад, там страшна. І дзякуй Аляксандру Лукашэнку, які многае для нас зрабіў», — падзялілася дзіця.
Дарэчы, дзецям у транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы сёння зноў раздалі мяккія цацкі.
«Таксама за апошнія 4-5 дзён раздалі 650 пар жаночага абутку, больш за 200 — мужчынскі. У суме раздалі за ўвесь час каля 1,5 тыс. пар дарослага абутку і прыкладна 400 пар дзіцячага» — распавёў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Папа Рымскі Францыск, які прыбыў сёння з апостальскім візітам у Грэцыю, выказаў меркаванне, што аб’яднаную Еўропу цяпер перапаўняе нацыяналістычны эгаізм, паведамляе [6] ТАСС.
«Еўрапейская супольнасць, якая раздзіраецца нацыяналістычнымі, эгаістычнымі настроямі, замест таго каб прасоўваць салідарнасць, нярэдка здаецца замерлай і нескаардынаванай», — сказаў Пантыфік, выступаючы перад кіраўніцтвам Грэцыі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дыпкорпуса.
«Калі ў свой час ідэалагічныя супярэчнасці перашкаджалі пабудове мастоў паміж захадам і ўсходам нашага кантынента, то сёння міграцыйная праблема спарадзіла прорву паміж поўднем і поўначчу», — дадаў Францыск.
Захад спрабуе пераразмеркаваць геапалітычнае дамінаванне ў еўрапейскім рэгіёне. Такое меркаванне выказаў палітолаг Вадзім Баравік, перадае [7] БелТА.
«У парушэнне ўсіх міжнародных абавязацельстваў у межах Беларусі з боку Літвы, Польшчы і Украіны назапасіўся ваенны кантынгент. Гэта нічым не абгрунтавана, ніякімі бежанцамі, таму што там іх мізэрная колькасць. І супраць некалькіх тысяч бежанцаў назапашваць дзясяткі тысяч салдат, падцягваць цяжкую бронетэхніку, танкі і іншае? Супраць бежанцаў такія сілы не выкарыстоўваюцца. І ні адзін разважны чалавек не будзе гэта разглядаць як адэкватную рэакцыю супраць людзей, якіх яны ж самі і запрасілі, — сказаў Вадзім Баравік. — Другі момант — яны прыдумалі гісторыю, якая не мае ніякіх абгрунтаванняў, і ўкідваюць у сетку здымкі, зробленыя зусім з іншых тэрыторый, пра тое, што нібыта Расія рыхтуецца нанесці ўдар па Украіне».
Палітолаг задаўся пытаннем: калі гаворка ідзе аб Расіі, то што тады ваенны кантынгент робіць ля нашых межаў? «Відавочна, што Расіі абсалютна не патрэбны гэты канфлікт. Ні ў якім разе Расія ніколі такімі метадамі ў дачыненні да Украіны не плануе дзейнічаць. Мы ў гэтым упэўненыя, паколькі мы саюзнікі, — адзначыў ён. — Тым не менш яны спрабуюць выкарыстоўваць гэтую надуманую гісторыю, а таксама бежанцаў, каб пераразмеркаваць геапалітычнае і ваенна-стратэгічнае дамінаванне на Еўрапейскай раўніне».
Вадзім Баравік падкрэсліў, што Беларусь не збіраецца ўмешвацца ў якія-небудзь рэгіянальныя канфлікты. «Захад будзе толькі паціраць рукі, калі брацкія народы будуць самі сябе знішчаць. Для яго гэта ідэя фікс», — канстатаваў ён.
Але палітолаг дадаў, што наша рэакцыя на агрэсіўныя дзеянні заходніх краін будзе жорсткай. Пры гэтым ён выказаў надзею, што Захад праявіць цвярозую пазіцыю і зразумее, што любыя пытанні варта вырашаць за сталом перамоваў.
Загінулыя і збітыя бежанцы — гэта карцінка для прыкрыцця канцэнтрацыі польскіх войскаў на мяжы. Такое меркаванне ў сваім Telegram-канале апублікаваў дырэктар Цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі палітычны аналітык Юрый Шаўцоў, паведамляе [8] БелТА.
«Я неяк падлічваў, колькі рэальна павінна быць на мяжы смерцяў сярод бежанцаў. Там могуць быць розныя методыкі. І адштурхоўвацца можна ад рознай лічбы рэальнага патоку, які ідзе ў Германію праз Польшчу. Але наогул атрымліваецца значна больш, чым зафіксавана афіцыйна. Дарэчы, часам польскія ацэнкі з мяжы, якія трапілі ў іх СМІ, супадаюць з некаторымі з гэтых разлікаў. Але горш за ўсё, што перад намі жорсткі спектакль», — лічыць эксперт.
Паводле яго слоў, асноўная маса бежанцаў паспяхова трапляе ў Германію. «Калідор праз Польшчу працуе ў цэлым паспяхова. У Германіі паліцыя толькі афіцыйна зафіксавала больш за 10 тысяч бежанцаў, якія прайшлі праз Польшчу за час міграцыйнага крызісу, — нагадаў Юрый Шаўцоў. — Загінулыя і збітыя бежанцы — гэта карцінка для прыкрыцця канцэнтрацыі польскіх войскаў на мяжы, некаторых дыпламатычных і палітычных рухаў цела Польшчы. Але гэта — не абарона мяжы Польшчы на справе».
Чарговы эвакуацыйны рэйс вылецеў з Міска ў Ірак, паведамляе [9] БелТА са спасылкай на анлайн-табло вылету рэйсаў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Раней на Telegram-канале аэрапорта была размешчаная інфармацыя, што на сённяшні вывазны рэйс авіякампаніі Iraqi Airways Мінск — Эрбіль былі зарэгістраваныя 419 пасажыраў (415 дарослых і 4 дзіцяці да двух гадоў).
Для ўрада Польшчы важна ствараць у насельніцтва пачуццё пагрозы. Такое меркаванне ў эфіры тэленанала «Беларусь 1» выказаў польскі палітолаг Томаш Янкоўскі, каментуючы сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, паведамляе [10] БелТА.
Паводле яго слоў, Польшчы выгадна выстаўляць бежанцаў у якасці пагрозы для Еўропы. «Некалькі гадоў таму, калі быў першы крызіс з бежанцамі ў Заходняй Еўропе, была вельмі моцная дэзінфармацыйная кампанія, што бежанцы хочуць узяць нашы багацці, яны хочуць забіваць людзей, таму што гэта крайнія ісламісты, што мусульмане — не наша культура. Ведаеце, можна сказаць — гэта кампанія дэгуманізацыі», — сказаў Томаш Янкоўскі.
Палітолаг упэўнены, сённяшняя сітуацыя з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы — эфект гэтай кампаніі. «Маўляў, гэта саюзнікі Беларусі, агенты Лукашэнкі, і яны хочуць разбураць наш ЕС, нашу заходнюю цывілізацыю. А мы, Польшча, першы бастыён еўрапейскай цывілізацыі, першая крэпасць. У нас ёсць, на жаль, у нашай гістарыяграфіі такая вядомая ідэя, што Польшча — першы бастыён Захаду. Для ўрада важна, каб было ў насельніцтва пачуццё пагрозы», — канстатаваў ён.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/society/view/shevtsov-v-tlts-nedostatka-v-produktah-net-473119-2021/
[3] https://www.belta.by/society/view/dzermant-polsha-dolzhna-otvetit-za-more-bezymjannyh-mogil-bezhentsev-na-granitse-473125-2021/
[4] https://www.belta.by/society/view/bezhentsy-v-tlts-organizovali-ocherednoj-miting-473135-2021/
[5] https://www.belta.by/society/view/malenkij-bezhenets-v-tlts-my-ne-hotim-obratno-na-rodinu-tam-strashno-473148-2021/
[6] https://tass.ru/obschestvo/13111795
[7] https://www.belta.by/politics/view/borovik-zapad-pytaetsja-pereraspredelit-dominirovanie-v-evropejskom-regione-473151-2021/
[8] https://www.belta.by/society/view/shevtsov-pogibshie-i-izbitye-bezhentsy-kartinka-dlja-prikrytija-kontsentratsii-polskih-vojsk-na-473152-2021/
[9] https://www.belta.by/society/view/ocherednoj-evakuatsionnyj-rejs-vyletel-iz-minska-v-irak-473159-2021/
[10] https://www.belta.by/world/view/polskij-politolog-dlja-pravitelstva-polshi-vazhno-sozdavat-u-naselenija-chuvstvo-ugrozy-473167-2021/
[11] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[12] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[13] https://zviazda.by/be/tags/polshcha