У Пастаўскім раёне на пажары суседзі выратавалі мужчыну, паведамілі [1] ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
3 снежня ў 23.00 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Пастаўскага раённага аддзела па НС ад дзяжурнага органаў унутраных спраў паступіла паведамленне аб шпіталізацыі мужчыны з тэрмічнымі апёкамі, атрыманымі ў в. Грэйтэва Пастаўскага раёна.
«Задымленне ў доме знайшлі суседзі. Адзін з іх пракраўся ўнутр праз незачыненыя дзверы і вынес на свежае паветра мужчыну 1962 года нараджэння. У доме гарэў ложак, ён затушыў ачаг падручнымі сродкамі і выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу», — гаворыцца ў паведамленні.
Пасля агляду пацярпелы быў шпіталізаваны ў бальніцу з апёкамі канечнасцяў рознай ступені цяжкасці.
Па гэтым факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/pastauski-rayon