Загінулыя і збітыя бежанцы — гэта карцінка для прыкрыцця канцэнтрацыі польскіх войскаў на мяжы. Такое меркаванне ў сваім Telegram-канале апублікаваў дырэктар Цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі палітычны аналітык Юрый Шаўцоў, паведамляе [1] БелТА.
«Я неяк падлічваў, колькі рэальна павінна быць на мяжы смерцяў сярод бежанцаў. Там могуць быць розныя методыкі. І адштурхоўвацца можна ад рознай лічбы рэальнага патоку, які ідзе ў Германію праз Польшчу. Але наогул атрымліваецца значна больш, чым зафіксавана афіцыйна. Дарэчы, часам польскія ацэнкі з мяжы, якія трапілі ў іх СМІ, супадаюць з некаторымі з гэтых разлікаў. Але горш за ўсё, што перад намі жорсткі спектакль», — лічыць эксперт.
Паводле яго слоў, асноўная маса бежанцаў паспяхова трапляе ў Германію. «Калідор праз Польшчу працуе ў цэлым паспяхова. У Германіі паліцыя толькі афіцыйна зафіксавала больш за 10 тысяч бежанцаў, якія прайшлі праз Польшчу за час міграцыйнага крызісу, — нагадаў Юрый Шаўцоў. — Загінулыя і збітыя бежанцы — гэта карцінка для прыкрыцця канцэнтрацыі польскіх войскаў на мяжы, некаторых дыпламатычных і палітычных рухаў цела Польшчы. Але гэта — не абарона мяжы Польшчы на справе».
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/shevtsov-pogibshie-i-izbitye-bezhentsy-kartinka-dlja-prikrytija-kontsentratsii-polskih-vojsk-na-473152-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bruzgi-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/tlc
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-polskaya-myazha