Гандбалісты клюбу «Мяшкоў Брэст» замацаваліся на лідэрскай пазіцыі ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, паведамляе [1] БелТА.
Сёння дзеючыя чэмпіёны краіны перамаглі на сваёй арэне гасцей са сталічнага БДУФК-СКА з лікам 32:26. Гэта 11-я вікторыя берасцейцаў у 12 праведзеных паядынках цяперашняга першынства. Для мешкаўцаў сённяшняя сустрэча стала праверкай сіл перад чарговай гульнёй групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. У бліжэйшую сераду, 8 снежня, «Мяшкоў Брэст» прыме ў сябе дома лідара папярэдняй групы а французскі «Манпелье».
У іншым сённяшнім матчы чэмпіянату Беларусі гандбалісты Магілёўскага клуба «Машэка» на сваёй арэне адолелі з мінімальнай перавагай «Гомель» — 26:25.
У актыве каманды «Мяшкоў Брэст» цяпер 23 ачкі, у мінскага СКА 17 балаў, «Машэка» мае ў сваім актыве 15 ачкоў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/meshkov-brest-pobedil-bgufk-ska-v-chempionate-belarusi-473163-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/basketbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/myashkou-brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdufk-ska
[5] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat