Падчас вучэнняў украінскія пілоты парушылі мяжу з Беларуссю. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце, перадае [1] БелТА.
«Правядзенне Украінай вучэнняў на мяжы з Рэспублікай Беларусь справакавала інцыдэнт. Сёння, 4 снежня, каля 12 гадзін на беларуска-ўкраінскай мяжы ў раёне пункта пропуску „Новая Рудня“ Мазырскі пагранатрад зафіксаваў парушэнне паветранай прасторы Беларусі з боку Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.
Як растлумачылі ў Камітэце, украінскі ваенны верталёт Мі-8 на вышыні каля 100 м перасёк дзяржаўную мяжу і заляцеў на глыбіню да 1 км на тэрыторыю Беларусі. Па дадзеным інцыдэнце паінфармаваны ўкраінскі бок.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/gpk-vo-vremja-uchenij-ukrainskie-piloty-narushili-granitsu-s-belarusjju-473165-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vuchenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[5] https://zviazda.by/be/tags/parushenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/dpk