Не менш за 20 чалавек загінулі ў цэнтральнай Кеніі, у выніку падзення аўтобуса ў раку. Ён спрабаваў пераехаць па затопленым вадой мосце. Аб гэтым паведамляе [1] ТАСС.
У аўтобусе ехалі людзі, якія накіроўваліся на вяселле. Было выратавана 10 пасажыраў. Машына нечакана саслізнула з дарогі і ўпала левым бокам у раку, глыбока пагрузіўшыся ў ваду.
На месцы вядуцца выратавальныя працы, якім перашкаджае моцная плынь.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/13112793
[2] https://zviazda.by/be/tags/keniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaginulyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/autobus
[5] https://zviazda.by/be/tags/raka