Прэзідэнт Беларусі, Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям Кубка Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі па самба. Аб гэтым БелТА паведамілі [1]ў прэс-службе беларускага лідара.
"Зноў гасцінны Сочы сабраў наймацнейшых самбістаў свету, каб разыграць узнагароды Кубка Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У нашых брацкіх краінах гэты дынамічны, прыгожы і мужны від спорту карыстаецца вялікай папулярнасцю, а нацыянальныя каманды дамінуюць у свеце", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, нягледзячы на нядоўгую гісторыю, сочынскі турнір як сімвал непарушнага беларуска-расійскага сяброўства ўжо мае свае добрыя традыцыі, высокі статус і, несумненна, вялікую будучыню.
Прэзідэнт пажадаў усім удзельнікам, арганізатарам і гасцям спаборніцтваў моцнага здароўя, удачы і яркіх, запамінальных паядынкаў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-napravil-privetstvie-uchastnikam-kubka-sojuznogo-gosudarstva-po-sambo-473059-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident-respubliki-belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/samba
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne