Улады Беларусі даюць доступ супрацоўнікам Чырвонага Крыжа да бежанцаў на мяжы з Польшчай, ім аказваецца дапамога. Пра гэта праінфармаваў журналістаў у нядзелю кіраўнік Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФКК) Франчэска Рока, паведамляе [1] ТАСС.
«Цяпер мы працуем з органамі ўлады для таго, каб цяпер, у бягучы перыяд, людзям прадаставіць харчаванне і каб задаволіць іх базавыя патрэбнасці, — сказаў ён. — З гуманітарнага пункту гледжання для нас самае галоўнае мець доступ да людзей, якім неабходна дапамога, і доступ гэты мы, безумоўна, маем», — адзначыў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chyrvony-kryzh
[3] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/myazha-z-polshchay