«20-летняя гадавіна Гары Потэра: Вяртанне ў Хогвартс» выйдзе 1 студзеня на HBO Max, паведамляе [1] ТАСС.
Стрымінгавы сэрвіс HBO Max апублікаваў трэйлер спэшла «20-летняя гадавіна Гары Потэра: Вяртанне ў Хогвартс» (Harry Potter 20th Anniversary: Return to Hogwarts), у якім сустрэнуцца акцёры франшызы. Прэм’ера перадачы запланавана на 1 студзеня.
У роліку пісьма з Хогвартса атрымалі Мэцью Льюіс (Нэвіл Доўгапупс), Робі Колтрэйн (Хагрыд) і Марк Уільямс (Артур Уізлі).
Акрамя таго, анансавана, што ў серыі з’явяцца Дэніэл Рэдкліф, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Хелена Бонэм Картэр, Рэйф Файнс, Джэйсан Айзэкс, Гэры Олдман, Том Фэлтан, Эвана Лінч і многія іншыя.
Раней Variety паведамляў, што спэшл «раскажа чароўную гісторыю стварэння [„Гары Потэра“] пры дапамозе зусім новых змястоўных інтэрв’ю і гутарак з акцёрамі». Спецыяльная серыя прысвечана 20-й гадавіне першага фільма франшызы — «Гары Потэр і філасофскі камень».
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kultura/13118247
[2] https://zviazda.by/be/tags/gary-poter-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/strymingavy-servis
[4] https://zviazda.by/be/tags/hbo-max