Для аказання дапамогі бежанцам створаны дастатковы запас прадуктаў і неабходных рэчаў. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, перадае [1] БелТА.
Сёння для бежанцаў ідзе 29-ты дзень на мяжы. Яны знаходзяцца ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры непадалёку ад пункта пропуску «Брузгі». Бежанцы забяспечваюцца ўсім неабходным.
«Выхадныя прайшлі ў рабочым рэжыме. Працягваецца выдача гарачых сняданкаў і абедаў, прадуктовых набораў. Створаны ў дастатковай колькасці і запас усяго неабходнага, у тым ліку цёплых рэчаў і коўдраў. Цяпер вывучаем патрэбнасць бежанцаў у тых ці іншых рэчах і кропкава аказваем ім дапамогу», — сказаў Дзмітрый Шаўцоў.
Дапамога аказваецца і бежанцам, якія знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя. Як расказалі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, зараз ідзе збор неабходных рэчаў для цяжарнай бежанкі ў перынатальным цэнтры.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/shevtsov-dlja-bezhentsev-tlts-sozdan-dostatochnyj-zapas-produktov-i-neobhodimyh-veschej-473277-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tlc
[3] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-chyrvony-kryzh