У Брэсце па падазрэнні ў карупцыі затрымалі начальніка адной з дыягнастычных станцый горада, паведамляе [1] УУС аблвыканкама.
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Маскоўскага РУУС Брэста затрымалі 39-гадовага мужчыну з доказамі злачынства пры атрыманні хабару ад прадстаўніка адной з камерцыйных структур.
«Устаноўлена, што ён на сістэматычнай аснове атрымліваў хабар ад грамадзян, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб за спрыяльнае вырашэнне пытання аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду няспраўных транспартных сродкаў, — расказалі ва УУС. — Каля года фігурант такім чынам „эканоміў“ на паліве для асабістага аўтамабіля. Акрамя таго, атрымліваў за сваю дапамогу грашовыя ўзнагароджанні, сумы якіх складалі ў сярэднім ад Br70 да Br100».
Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням фігуранта.
Спасылкі
[1] https://brest.mvd.gov.by/ru/news/5457
[2] https://zviazda.by/be/tags/habar-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest