Нацыянальнае агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі створаць у Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 снежня 2021 года № 693, паведамляе [1] Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Урад узгадніў стварэнне Міністэрствам адукацыі Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнню якасці адукацыі. Агенцтва будзе ўзначальваць дырэктар, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады міністрам адукацыі. Штатная колькасць арганізацыі будзе сфарміравана ў межах агульнай штатнай колькасці работнікаў дзяржаўных устаноў, падпарадкаваных Міністэрству.
На Міністэрства адукацыі ўскладзены ў тым ліку абавязкі па сцвярджэнні Статута Нацыянальнага агенцтва, прыняцці мер па фарміраванні маёмаснага комплексу, неабходнага для выканання ўскладзеных функцый, а таксама забеспячэнні функцыянавання агенцтва.
Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, пры гэтым шэраг палажэнняў — пасля ўступлення ў сілу адпаведных змяненняў у Кодэкс аб адукацыі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://pravo.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnae-agenctva-pa-zabespyachenni-yakasci-adukacyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-pravavy-internet-partal
[4] https://zviazda.by/be/tags/pastanova
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi