У Брэсцкім раёне мужчыну падазраюць у незаконным паляванні на казулю, паведаміў намеснік начальніка абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Мычко, перадае [1] БелТА.
Днём 3 снежня паблізу аднаго з садовых таварыстваў інспектары з доказамі злачынства затрымалі ўраджэнца аграгарадка Тамашоўка. Ён у забароненым месцы, забароненым спосабам і без належных дакументаў здабыў самку еўрапейскай казулі. Жывёла была задушаная металічнай пятлёй, якую раней усталяваў браканьер. Сваімі дзеяннямі мужчына нанёс прыродзе асабліва буйную шкоду. Яе памер ацэньваецца амаль у Br10,5 тыс.
Акрамя таго, угледжваецца і склад злачынства па арт. 282 (незаконнае паляванне) КК. Узбуджаная крымінальная справа.
«Толькі агульныя намаганні грамадства і работнікаў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету дазволяць паставіць надзейны заслон ад браканьераў і іх памагатых. Калі вы сталі сведкам парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, паведаміце пра гэта па тэлефоне даверу: 8 (0162) 25-50-00», — адзначыў Сяргей Мычко.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zhitelja-brestskogo-rajona-podozrevajut-v-nezakonnoj-ohote-na-kosulju-473404-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/brescki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/palyavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/nezakonnae-palyavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/brakaner-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava