Высвятляюцца абставіны здарэння, праводзіцца праверка.
Аварыя адбылася на 136 кіламетры аўтадарогі Р-31 «Бабруйск - Мазыр - мяжа Украіны». Па паведамленні аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, сёння, каля апоўдні 28-гадовы кіроўца за рулём аўтамабіля «Форд Мандэа» рухаўся па трасе з Бабруйска ў напрамку Калінкавічаў. Ён няправільна абраў хуткасць для свайго транспартнага сродку. Легкавік сутыкнулася з трактарам «МТЗ» з паўпрычэпам, які рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля «Форд Мандэа», а таксама яго 25-гадовы пасажыр загінулі на месцы здарэння, 51-гадовага вадзіцель трактара дастаўлены ў бальніцу.
Наталля КАПРЫЛЕНКА,
Фота УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[2] https://zviazda.by/be/tags/kalinkavichy
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaginulyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/avaryya