zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове Erudite упершыню пройдзе ў БДУ

  • 06.12.2021 18:33

Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове Erudite упершыню пройдзе ў БДУ. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, якія вывучаюць на прафесійным узроўні англійскую мову як замежную. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ВНУ, перадае [1] БелТА.


Канкурсантам прапануецца для напісання тэма А man without education is like a building without foundation («Чалавек без адукацыі падобны да будынка без падмурка»). У працах журы ацэніць адпаведнасць зместу, пісьменнасць, лагічнасць выкладу і аргументацыі, лексічную разнастайнасць, крэатыўнасць і арыгінальнасць працы.

Пераможцаў назавуць у пяці намінацыях: The Best Essay («Лепшае эсэ»), The Language Expert («Знаўца мовы»), The Most Logical Essay («Самае лагічнае эсэ»), The Most Original Essay («Самае арыгінальнае эсэ»), The Most Emotional Essay («Самае эмацыйнае эсэ»).

Работы прымаюцца да 15 снежня ўключна па электронным адрасе essaycontestbsu@mail.ru. Пераможцаў вызначаць 20 снежня.

Конкурс пройдзе ў завочным фармаце і накіраваны на раскрыццё творчага патэнцыялу студэнтаў, стварэнне ўмоў інтэлектуальнай самарэалізацыі і павышэнне ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.

Арганізатарам інтэлектуальнага спаборніцтва выступае кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Прэв’ю: pixabay.com
Тэгі:
  • БДУ [2]
  • міжнародны конкурс [3]
  • канкурсанты [4]
  • ВНУ [5]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/mezhdunarodnyj-konkurs-esse-na-anglijskom-jazyke-erudite-vpervye-projdet-v-bgu-473423-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-konkurs
[4] https://zviazda.by/be/tags/kankursanty
[5] https://zviazda.by/be/tags/vnu