Ва Узброеных Сілах Беларусі пачаліся заняткі па баявой гатоўнасці, паведамілі [1] ў Міністэрстве абароны.
Мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл па прызначэнні ў 2021/2022 навучальным годзе. Заняткі па баявой гатоўнасці праводзяцца пасля чарговага прызыву на ваенную службу, асваення новым папаўненнем праграмы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі і прыбыцця ў падраздзяленні.
Агульная накіраванасць заняткаў заключаецца ў правядзенні комплексу паслядоўных трэніровак з усімі катэгорыямі ваеннаслужачых, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі ваеннага ўпраўлення па арганізаваным выкананні мерапрыемстваў па пераводу з мірнага на ваенны час.
Асноўнымі мэтамі заняткаў з’яўляюцца: падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў ваеннага кіравання, аб’яднанняў, злучэнняў, воінскіх часцей на патрабаваным узроўні, павышэнне зладжанасці органаў ваеннага кіравання, удасканаленне практычных навыкаў і ўменняў камандзіраў, навучанне асабовага складу дзеянням у розных умовах абстаноўкі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.mil.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony
[4] https://zviazda.by/be/tags/armiya