Мінчанка хацела перавесці праз інтэрнет-банкінг грошы на рахунак дачкі і пазбавілася сродкаў, паведамілі [1] у ДУУС Мінгарвыканкама.
У Партызанскае РУУС сталіцы звярнулася 56-гадовая мінчанка, якая стала ахвярай кібермахляроў. «Жанчына хацела праз інтэрнэт-банкінг ажыццявіць перавод грашовых сродкаў для дачкі. Па спасылцы ў браўзэры яна зайшла на сайт, які па афармленні і дызайне быў падобны на афіцыйную старонку банка, у якім яна абслугоўваецца. Сістэма завісла пасля таго, як мінчанка ўвяла лагін і пароль. Праз некаторы час пацярпелая выявіла, што з рахунку яе банкаўскай карты выкрадзена Br250», — распавялі ў ДУУС.
Высветлілася, што першапачаткова жанчына па спасылцы перайшла на фішынгавы сайт, дзе яе лагін і пароль пасля ўводу апынуліся ў распараджэнні ашуканцаў.
Аператыўнікі ўстанавілі, што па аналагічнай схеме было выкрадзена больш за Br36 тыс. яшчэ ў пяці жыхароў сталіцы. Усе выкрадзеныя грашовыя сродкі былі пералічаны на адзін карт-рахунак.
Распачата крымінальная справа па факце крадзяжу маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[3] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/fishyng