Філіял кафедры юрыспрудэнцыі адкрыўся ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, расказаў [1] БелТА рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта МДУ ім. А.А. Куляшова Дзяніс Дук.
«Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж нашай ВНУ і ўпраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Цяпер у нашых студэнтаў з’явілася база для практык, тут можна займацца навуковымі пошукамі, праводзіць сумесныя лекцыі, абменьвацца вопытам», — расказаў рэктар.
Па словах рэктара, каля 100 чалавек, якія працуюць ва УСК па Магілёўскай вобласці, — выпускнікі спецыяльнасці «юрыспрудэнцыя». «Яны навучаліся на спецыяльнасці „юрыспрудэнцыя“, прайшлі адбор, зарэкамендавалі сябе. Гэта даволі вялікі працэнт выпускнікоў, што гаворыць аб тым, што на працягу многіх гадоў традыцыя адбору кадраў з грамадзянскай ВНУ, якой мы з’яўляемся, у Следчы камітэт працягваецца. А адкрыццё філіяла кафедры дазволіць гэту традыцыю ўзмацніць. Для рабят гэта выдатная пляцоўка для атрымання дадатковых ведаў, практыка. Студэнты змогуць з першых вуснаў даведвацца аб новых метадах работы спецыялістаў УСК у раскрыцці злачынстваў. У рамках курсавых і дыпломных работ гэтыя веды можна развіваць», — падкрэсліў Дзяніс Дук.
Пасля ўрачыстага мерапрыемства начальнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Уладзімір Шалухін правёў сустрэчу са студэнтамі ВНУ, падчас якой адказаў на пытанні.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/filial-kafedry-jurisprudentsii-otkrylsja-v-upravlenii-sledstvennogo-komiteta-v-mogileve-473572-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kafedra-yurysprudencyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/usk-pa-magilyouskay-voblasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/vnu