Жыхары вёскі неаднаразова наракалі на тое, што ў іх рыжая вада. Працэнт ўтрымання жалеза ў ёй сапраўды перавышаў норму. Праблема зрушылася з месца дзякуючы таму, што была ўключана ў дзяржаўную праграму «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады.
— Паляпшэнне якасці водазабеспячэння і пастаўка спажыўцу якаснай вады — нашы прыярытэтныя задачы, — падкрэсліў начальнік аддзела ЖКГ Магілёўскага райвыканкама Андрэй Новікаў. — Станцыя будзе абслугоўваць непасрэдна жыхароў вёскі. Цяпер вядзецца будаўніцтва яшчэ адной станцыі абезжалезвання ў вёсцы Лыкава. Там таксама ёсць праблема з якасцю пітной вады і мы працуем над яе вырашэннем.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vyoska-padgore
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/stancyya-abezzhalezvannya