У Нацыянальным аэрапорце затрыманы іарданец з фальшывым мексіканскім пашпартам, паведамілі [1] ў Дзяржпагранкамітэце.
Увечары 30 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пагранічнікі затрымалі мужчыну, які прыбыў у Беларусь рэйсам Дубай — Мінск. Для афармлення ён прад’явіў пашпарт Мексіканскіх Злучаных Штатаў, аднак пагранічнікі выявілі ў ім падробку — старонка з установачнымі звесткамі заменена.
Як высветлілася пазней, у мужчыны з сабой быў сапраўдны пашпарт грамадзяніна Іарданіі на яго імя. Ён прыляцеў у Беларусь для сустрэчы са сваякамі, а падроблены дакумент прад’явіў для таго, каб скарыстаць бязвізавы рэжым.
За парушэнне дзяржаўнай мяжы замежнік аштрафаваны на 10 базавых велічынь. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары ГУУС Мінгарвыканкама. «Нагадваем, што за выкарыстанне падробленых дакументаў прадугледжана крымінальная адказнасць аж да абмежавання волі да двух гадоў», — дадалі ў ДПК.
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/news/gpk/132184/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-aeraport-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/falshyvy-pashpart-parushenne-dzyarzhaunay-myazhy