Майстар па саломцы і саломапляценні Маладзечанскага раённага Цэнтра рамёстваў Кацярына Чарнышова ў сваёй творчасці аддае перавагу аб'ёмным вырабам. Яе не палохае складаная і шматдзённая работа над скульптурнымі кампазіцыямі. Наадварот, мастачку прываблівае сам творчы працэс, у яе адмысловая тэхніка пляцення, вобразы атрымліваюцца пластычныя і гарманічныя. А свае вобразы Кацярына Мікалаеўна шукае ў такім разнастайным свеце жывёлін і птушак. Яе ўвішнымі рукамі сплецены сімвалы Беларусі — буслы і зубр, якіх часта дэманструюць на выстаўках самабытных майстроў. Апошняя работа Кацярыны — птушка з Чырвонай кнігі — пугач. Філігранная праца, што і казаць! У творчых планах майстрыхі — каралеўскія птушкі: лебедзі. І невыпадкова: мастачка не першы год працуе кіраўніком дзіцячага гуртка ў вёсцы Лебедзева, вучыць малых вяскоўцаў вырабляць цікавыя кампазіцыі з прыродных матэрыялаў, у прыватнасці, са сваёй любімай залацістай саломкі.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotanaviny