Затрыманы мінчанін, які ўчыніў серыю крадзяжоў ліфтавых шпулек, паведамілі [1] ў ДУУС Мінгарвыканкама.
У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі з заявай, што ў некалькіх дамах у Кастрычніцкім раёне сталіцы зніклі ліфтавыя шпулькі.
Праваахоўнікі Кастрычніцкага РУУС па падазрэнні ў здзяйсненні крадзяжу затрымалі 34-гадовага раней неаднаразова судзімага мінчука. «Устаноўлена, што мужчына на працягу лістапада гэтага года пранікаў у пад’езды шматкватэрных дамоў, паднімаўся ў ліфтавыя памяшканні, здабываў шпулькі тормазу, складваў у заплечнік і выносіў з сабой. Выкрадзеную маёмасць рэалізоўваў у пунктах прыёму другсыравіны», — распавялі ў ДУУС.
Мінчанін меў дачыненне яшчэ да пяці аналагічных эпізодаў крадзяжоў. Сума ўрону склала каля Br4 тыс.
Следчыя далі прававую адзнаку. У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа за крадзеж.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal