Міліцыя Полацкага раёна затрымала вадзіцеля, які перавозіў лом чорнага металу без суправаджальных дакументаў, паведамілі [1] ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
Каля вёскі Новая Палата Полацкага раёна 1 снежня каля 8.20 экіпаж ДАІ Полацкага РАУС забяспечваў бяспеку дарожнага руху. Увагу інспектараў прыцягнуў аўтамабіль МАЗ. Пазней высветлілася, што вадзіцель 1984 года нараджэння перавозіў без дакументаў лом чорнага металу агульнай масай 11 т. Вадзіцель, транспартны сродак і лом дастаўлены ў РАУС для далейшага разбору.
Па дадзеным факце Полацкім РАУС праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mvd.gov.by/ru/news/3674
[2] https://zviazda.by/be/tags/uus-vicebskaga-ablvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal