Беларусь і Башкартастан зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў сферы зямельна-маёмасных адносін. Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрыя Матусевіча з міністрам зямельных і маёмасных адносін Башкартастана Наталляй Палянскай, паведамляе [1] сайт камітэта.
Дзмітрый Матусевіч расказаў аб задачах і прыярытэтных напрамках дзейнасці Дзяржкаммаёмасці, азнаёміў з праектамі і планамі на перспектыву, якія ажыццяўляюцца ў апошнія гады. «Беларусь адкрыта для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па розных напрамках, у тым ліку ў сферы зямельна-маёмасных адносін. Перакананы, што абмен вопытам паміж нашымі ведамствамі будзе садзейнічаць развіццю гэтай галіны», — падкрэсліў старшыня камітэта.
Наталля Палянская ў сваю чаргу адзначыла, што гэты візіт важны не толькі з практычнага, але і з пазнавальнага пункту гледжання. «Беларусь з’яўляецца для нас дружалюбнай краінай. Мы зацікаўлены ў беларускім вопыце фарміравання і правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне зямельных і маёмасных адносін, а таксама ў сферы функцыянавання сістэмы ўліку дзяржаўнай маёмасці і кантролю за яе выкарыстаннем», — сказала міністр.
Таксама на перагаворах прадстаўнікі падпарадкаваных Дзяржкаммаёмасці арганізацый расказалі аб дзяржаўнай рэгістрацыі і тэхнічнай інвентарызацыі аб’ектаў нерухомай маёмасці, інавацыйных падыходах у інвестыцыйнай дзейнасці і лічбавым развіцці рэгіёнаў, лічбавізацыі працэсаў рэгістрацыі і ўліку нерухомай маёмасці, напрамках развіцця геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці.
Бакі дамовіліся ўмацоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва.
Спасылкі
[1] http://www.gki.gov.by/ru/about-press-news-ru/view/dmitrij-matusevich-respublika-belarus-otkryta-dlja-vzaimovygodnogo-sotrudnichestva-v-sfere-zemelno-8677/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bashkartastan
[3] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva
[4] https://zviazda.by/be/tags/natallya-palyanskaya