У Магілёве на мужчыне загарэлася адзенне: ён памёр ад атрыманых апёкаў, паведамілі [1] ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне аб гібелі мужчыны ад апёкаў паступіла ратавальнікам 7 снежня ў 18.06. Устаноўлена, што ў гэты ж дзень каля 4.00 пры карыстанні газавай плітой адбылося ўзгаранне адзення на пацярпелым, які пражываў у брата ў кватэры па вул.Папаніна, 5. Гаспадар кватэры з дачкой і ўнукам прачнуліся ад спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Магіляўчанін ліквідаваў узгаранне адзення на браце падручнымі сродкамі і аказаў яму дапамогу.
Днём стан мужчыны пагоршыўся, і гаспадар кватэры выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу, якая шпіталізавала яго ў рэанімацыйнае аддзяленне Магілёўскай абласной бальніцы з дыягназам «тэрмічныя апёкі полымем 1-4 ступені 45 працэнтаў цела». У 15.55 пацыент памёр.
Прычына пажару і абставіны ўстанаўліваецца. Разгляданая версія — парушэнне правіл эксплуатацыі газавых прылад і агрэгатаў.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/373194/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc