У Карціннай галерэі імя Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі запускаюць праект «Пераднавагодняя мітусня».
Пачынаючы з 11 снежня і па выхадных вядомыя мастакі, скульптары, дызайнеры і рамеснікі будуць праводзіць з гамяльчанамі майстар-класы па стварэнні навагодняга дэкору, святочных упрыгожванняў і напісанні карцін на зімовую тэматыку.
Як абяцаюць арганізатары праекту, любы ахвотны пры падтрымцы спецыялістаў зможа сам стварыць навагоднюю цацку, незвычайную ёлку, звязаць ляльку і нават зляпіць калядную кампазіцыю з бетону. У галерэі таксама арганізуюць кірмашы дэкаратыўных работ народных умельцаў, на якіх можна набыць да Новага года падарункі для сябе і блізкіх.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[2] https://zviazda.by/be/tags/praekt
[3] https://zviazda.by/be/tags/novy-god