Дэпутаты германскага парламента абралі сацыял-дэмакрата Олафа Шольца новым канцлерам, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на сайт Бундэстага.
Шольц атрымаў 395 галасоў, супраць прагаласавалі 303 дэпутаты. Кіраўнік Бундэстага Бербель Бас, паводле рэгламенту, спытала сацыял-дэмакрата, ці прызнае ён вынікі галасавання. Палітык адказаў сцвярджальна.
У якасці выключэння Бас дазволіла дэпутатам выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны для фатаграфавання.
Цяпер Шольц адправіцца ў прэзідэнцкі палац Бельвю — паводле канстытуцыі менавіта кіраўнік дзяржавы прызначае новага канцлера. Пасля сустрэчы з прэзідэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам Шольц вернецца ў парламент, дзе прыме прысягу.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/13142725
[2] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/olaf-sholc
[4] https://zviazda.by/be/tags/kancler