Кіеў адмяніў уведзеныя ў красавіку спецпошліны ў 35% на імпарт аўтобусаў, грузавікоў і спецтэхнікі з Беларусі, паведамляе [1] ўрадавае выданне «Урядовый курьер», перадае БелТА.
Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны 16 красавіка прыняла рашэнне, згодна з якім імпарт з Беларусі маторных колавых сродкаў абкладаўся 35%-й ахоўнай пошлінай.
Як адзначае ўкраінская анлайн-газета Korrespondent.net, у адказ Мінск аб’явіў аб увядзенні ліцэнзавання ўкраінскіх тавараў, у спіс якіх трапілі традыцыйныя групы ўкраінскага экспарту: керамічная плітка, шпалеры, радыятары, халадзільнікі, папера, ДСП/ДВП, кандытарскія вырабы, сокі і піва.
Патрабаванні ліцэнзавання прывялі да выцяснення ўказаных украінскіх тавараў з беларускага рынку. Па дадзеных выдання, Мінск гарантуе адмену абмежаванняў на працягу тыдня пасля адмены ахоўнай пошліны на беларускія аўтамабілі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/ukraina-otmenila-spetsposhliny-na-import-avtomobilej-iz-belarusi-473751-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[3] https://zviazda.by/be/tags/poshlina
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika