Сямейнае свята Atom day: winter energy пройдзе ў Мінску 18 снежня, паведамілі [1] ў прэс-службе дзяржкарпарацыі «Расатам».
«Дзяржкарпарацыя „Расатам“ пры падтрымцы Інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі (ІЦАЭ) запрашае прыняць удзел у нашым сямейным свяце Atom day: winter energy 18 снежня ў будынку ІЦАЭ ў Мінску. Дзеці і дарослыя змогуць пазнаёміцца з сучаснымі атамнымі тэхналогіямі», — сказаў -службе.
У праграме мерапрыемства навуковае крыа-шоу, інтэрактывы, віктарыны, майстар-класы, розыгрышы падарункаў, а таксама экскурсіі па ІЦАЭ. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца.
У час свята адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага фотаконкурсу «Чыстая энергія будучыні», які праходзіць пры падтрымцы Мінэнерга і Мінадукацыі. Усяго было даслана больш за 2 тыс. работ.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://rosatom.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasatam-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/syameynae-svyata
[4] https://zviazda.by/be/tags/chystaya-energiya-buduchyni