Шчасце — яно такое простае і адначасова складанае. Звычайна людзі падзяляюцца на шчаслівых і тых, хто не бачыць свайго шчасця. Бо наш настрой вельмі пераменлівы! На яго ўплывае шмат розных рэчаў: праблемы на працы і дома, няўдачы і страты. Здаецца, што ад нас мала што залежыць. Але насамрэч, уменне быць шчаслівым — гэта асабісты выбар кожнага! Бо, як запэўніваюць псіхолагі, шчасце залежыць ад самога чалавека, а не ад знешніх абставін. Нягледзячы на розныя мэты і задачы, узровень шчасця можна вызначыць пры дапамозе псіхалагічнага тэсту. Адказы на прапанаваныя пытанні падскажуць, на колькі вы задаволеныя сваім жыццём.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/63666
[3] https://zviazda.by/be/tags/psihalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/razvicce
[5] https://zviazda.by/be/tags/test