Для лепшых прадстаўнікоў навучэнскай моладзі Брэсцкай вобласці прайшоў навагодні баль, ды не ў звычайным доме культуры, а ў адным з самых унікальных і найпрыгажэйшых месцаў Беларусі — Косаўскім Палацава-паркавым комплексе. У Белай зале ўдзельнікі цяперашняга балю і выканалі перад гасцямі паланэз, вальс, лансье, польку, паўночную кадрыль, бальную гульню «ручаёк». Асабліва эфектным былі таксама выступленні юнацкага танцавальнага ансамбля ФІЕСТА з Баранавічаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota