З Новым годам!
Дзве тысячы дваццаць другі
Імкліва прыйшоў праз снягі.
Дабраўся, не змерз па дарозе
І ціха стаіць на парозе.
Упусцім. Сустрэнем цяплом
За шчодра накрытым сталом,
Пад келіхаў звон прывітаем,
Яму і сабе пажадаем:
Здароўя — канешне, яго
Жадаем усім кожны год.
Удачы ў справах — вядома.
Спакою — у краіне і дома.
Без грошай — таксама ніяк.
Хоць шчасце не купіш, аднак
А раптам усё ж давядзецца?
Дык хай і капейка вядзецца.
Паболей каб радасных дзён.
І працы каб бачылі плён.
Каб сонца ў вокны свяціла,
Каб поле багата ўрадзіла.
Каб згода і мудрасць жылі
На нашай прыгожай зямлі...
Каб так — ва ўсе дні маладога
Дзве тысячы дваццаць другога!
Звяздоўцы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya
[3] https://zviazda.by/be/tags/novy-god
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne