Па калядна-навагодняй традыцыі ў Гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў пад скляпеннямі велічнай калоннай залы адбываюцца казачныя прастаўленні пад назвай «Навагодні сезон, або З чаго складаецца цуд», падрыхтаваныя і пастаўленыя маладымі супрацоўнікамі гэтай установы. На святочных ранішніках пабывала ўжо болей чым трыста дзяцей з абласнога цэнтра і двух раённых — Акцябрскага і Светлагорска. Але першы паказ інтэрактыўнага маляўнічага прадстаўлення прайшоў у рамках дабрачыннага праекта «Нашы дзеці», куды былі запрошаны прыёмныя дзеці з прытулкаў сямейнага тыпу Чыгуначнага раёна Гомеля. Былі сярод іх і дзесяць выхаванцаў Людмілы Казачэнкі. Малодшыя з гэтай сям'і падрыхтавалі маскарадныя касцюмы. Выглядалі і загадкавымі, і вясёлымі, і ўрачыстымі. Дзеці атрымалі доўгачаканыя падарункі ад Дзеда Мароза, арганізатараў і спонсараў свята. Людміла Аляксандраўна, якая ўжо сямнаццаць гадоў апякуецца сацыяльнымі сіротамі, была задаволеная яркай і відовішчнай дзеяй, якая, спадзяецца, надоўга застанецца ў сэрцах яе выхаванцаў.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya