У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам прайшоў калядны абрад-рэканструкцыя пад назвай «Тры Каралі», якое было прымеркавана аднаму з галоўных свят земляробчага календара.
Рэканструкцыя абрада была здзейстнена на падставе этнаграфічных звестак з Воранаўскага раёна, перапрацаваная на сучасны лад з інтарактыўнымі элементамі. У народзе спрадвеку гэтае свята называюць таксама «Тры мудрацы», альбо «Цары з Усходу». Згодна з хрысціянскімі вераваннямі, існавала група вешчуноў (Каспар, Мельхіор, Бальтазар), якія наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары. «Тры каралі» з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі ў святкаванні Калядаў і важнай часткай хрысціянскай традыцыі. У культурна-забаўляльным мерапрыемстве прыняў удзел Узорны фальклорны ансамбль з аграгарадка Ракаў «Гасцінец», лялечны тэатр «Батлейка». Гаспадары музея частавалі гасцей духмяным напоем з зёлак, вучылі старадаўнім побытавым танцам.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/kalyady
[4] https://zviazda.by/be/tags/abrady
[5] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh