Лагер знаходзіцца за пяць кіламетраў ад абласнога цэнтра на беразе ракі Заходняя Дзвіна. «Навагодняя казка ў «Дружных дзецях» — такая назва першага ў 2022 годзе заезду.
Весела і з карысцю правялі гэтыя дні каля васьмідзесяці дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Кожны дзень ім прапаноўваўся ўдзел у цікавых мерапрыемствах. Напрыклад, у забаўляльнай праграме «TіkTok», гумарыстычным шоу «Хто лепшы важаты?», флэшмоб-конкурсе «Марозны DANCE-2022», інтэлектуальным брэйн-рынгу. Можна было таксама адзначыць Новы год разам з рознымі краінамі свету, паўдзельнічаць у інтэрнэт-чэленджы «Найлепшыя канікулы — у «Дружных дзецях». Вельмі зацікавіла школьнікаў магчымасць узяць удзел у конкурсе мабільнага кіно «У ноч на Раство». Сярод крэатыўных падзей — шоу-праграма «Там, дзе нараджаюцца Снягуркі», краязнаўчы квэст і многае іншае.
У «зімовым летніку» арганізавана пяціразовае харчаванне, але самае галоўнае — дарослыя імкнуцца стварыць для дзяцей тут казачны настрой, умовы для развіцця і гарантуюць бяспеку.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zahodnyaya-dzvina
[4] https://zviazda.by/be/tags/navagodnyaya-kazka-u-druzhnyh-dzecyah
[5] https://zviazda.by/be/tags/druzhnyya-dzeci
[6] https://zviazda.by/be/tags/lager
[7] https://zviazda.by/be/tags/konkursy