Віцэ-спікер Савета Рэспублікі прыняў удзел ў дзейнасці дыялогавай пляцоўкі, якая прайшла ў Астраўцы.
— Мы перажываем гістарычны перыяд, дзе кожнаму прадастаўлена магчымасць вызначаць будучыню краіны, — пачаў размову з актывам Астравецкага раёна намеснік старшыні Савета Рэспублікі Леанід Заяц. Нагода для сустрэчы на дыскусійнай пляцоўцы — абмеркаванне праекта Канстытуцыі і падрыхтоўкі да рэферэндуму.
— Абмеркаванне праекта асноўнага Закона ідзе вельмі актыўна ва ўсіх кутках нашай краіны, — цытуе віцэ-спікера раённая газета «Астравецкая праўда». — Пытанні, якія хвалююць людзей і якія мы ўздымалі ў Астраўцы, знойдуць адлюстраванне ў абноўленым дакуменце. Ён павінен абараняць наша грамадства, гарантаваць, што праца прадпрыемстваў будзе стабільнай, а жыццё спакойным. Людзей у першую чаргу цікавяць папраўкі, якія маюць сацыяльную накіраванасць і ўзятыя пад апеку дзяржавы: навучанне, гарантыі заработнай платы, абарона дзяцінства, мацярынства і ўласнасці, клопат аб ветэранах, сіротах, дзецях, якія засталіся без апекі бацькоў, і людзях з інваліднасцю. Упэўнены, што новая Канстытуцыя створыць умовы і для эканамічнага росту, а таксама забяспечыць грамадзянскую згоду ўнутры Беларусі і захавае мір у нашай краіне.
Каб сфармуляваць змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, якія будуць аб’ядноўваць людзей, трэба пачуць іх меркаванне, адзначыў віцэ-спікер.
— Дыскусійная пляцоўка з удзелам намесніка Старшыні Савета Рэспублікі, дзе вы можаце задаць пытанні і выказаць прапановы, яшчэ і добрая магчымасць разабрацца ў зменах, паглыбіцца ў дапаўненні, унесеныя ў праект Асноўнага Закона краіны, каб дапамагчы зрабіць гэта калегам, членам свайго калектыву і знаёмым, — звярнуўся да прысутных у актавай зале шматфункцыянальнага культурнага комплексу старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vice-spiker-saveta-respubliki
[4] https://zviazda.by/be/tags/leanid-zayac
[5] https://zviazda.by/be/tags/referendum-pa-kanstytucyi
[6] https://zviazda.by/be/tags/astravec