Кампанія SpaceX прадпрымальніка і мільярдэра Ілана Маска ў чацвер, 13 студзеня, запусціла з мыса Канаверал (штат Фларыда) ракету-носьбіт Falcon 9 са 105 спадарожнікамі з 20 краін, у тым ліку украінскім «Січ-2-30». Трансляцыя вялася ў Twitter-акаўнце кампаніі, перадае [1] ТАСС.
Тэрмін эксплуатацыі ўкраінскага спадарожніка складае тры гады, удакладняе ТАСС. Асноўным вытворцам спадарожніка з’яўляецца КБ «Паўднёвае». Як адзначаў кіраўнік Дзяржаўнага касмічнага агенцтва Украіны (Госкосмос) Уладзімір Тафтай, сума кантракту на запуск «Січ 2-30» ракетай-носьбітам SpaceX склала 1,99 мільёна долараў.
7 студзеня кампанія SpaceX запусціла ракету-носьбіт Falcon 9, якая даставіць на калязямную арбіту 49 мікраспадарожнікаў Starlink.
У снежні выданне SpaceNews заўважыла, што кампанія, заснаваная амерыканскім прадпрымальнікам Іланам Маскам, па колькасці пускаў пераўзыходзіць усе краіны, акрамя Кітая.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kosmos/13422153
[2] https://zviazda.by/be/tags/ilan-mask
[3] https://zviazda.by/be/tags/spacex
[4] https://zviazda.by/be/tags/falcon-9
[5] https://zviazda.by/be/tags/spadarozhnik
[6] https://zviazda.by/be/tags/ukraina