У Венгрыі і Славакіі пачынаецца 15-ы чэмпіянат Еўропы па гандболе сярод мужчынскіх каманд. Матчы першага тура пройдуць у папярэдніх групах. Нацыянальная зборная Беларусі выступае ў групе D разам з камандамі Германіі, Аўстрыі, Польшчы. Стартавы паядынак беларусы правядуць 14 студзеня ў Браціславе супраць каманды Германіі. Гандбалісты Аўстрыі сустрэнуцца з палякамі. У нядзелю, 16 студзеня, падапечныя Юрыя Шаўцова згуляюць з гандбалістамі Польшчы, а 18 студзеня завершаць першую стадыю чэмпіянату матчам са зборнай Аўстрыі.
У асноўны этап чэмпіянату Еўропы пройдуць па дзве лепшыя каманды з шасці папярэдніх груп. Затым 12 зборных будуць раздзеленыя на дзве шасцёркі, з якіх у паўфінале адбяруцца па дзве лепшыя дружыны.
Пятніца, 14 студзеня
Нядзеля, 16 студзеня
Аўторак, 18 студзеня
Матчы асноўнага этапа пройдуць з 20 да 26 студзеня. Паўфіналы і матчы за 5-6 месца запланаваныя на 28 студзеня. Фінал і матчы за трэцяе месца адбудуцца 30 студзеня.
Галоўны трэнер зборнай Юрый Шаўцоў уключыў у выязны склад 20 гандаблістаў:
У інтэрв’ю парталу «Хуткі цэнтр» галоўны трэнер зборнай Юрый Шаўцоў заявіў, што першасная задача каманды — выйсці з групы. «У нас даволі сур’ёзная група. Думаю, адна з наймацнейшых. І калі казаць пра каранавірус, то ў ёй яго няма. У гэтым плане праблемы ў іншых квартэтах. Маё меркаванне не мяняецца. У нас роўная група. Сапернікі вельмі складаныя. Немцы крыху наперадзе. Усё гэтак жа, як я і думаў. Каманды рыхтаваліся», — падкрэсліў ён.
На мінулым чэмпінаце Еўропы ў 2020 годзе зборная Беларусі выйшла ў асноўны этап, але прабіцца ў паўфінал не змагла. У выніку заняла 10-е месца. Усяго беларускія гандбалісты шэсць разоў гулялі ў фінальных турнірах кантынентальнага першынства, іх найлепшым вынікам з’яўляецца 8-е месца ў 1994 годзе на ЧЕ ў Партугаліі з удзелам 12 каманд.
Валерыя СЦЯЦКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/gandbol
[5] https://zviazda.by/be/tags/vengryya