Арганізацыі ЖКГ Мінска 15 студзеня працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, каб аператыўна ліквідаваць наступствы моцнага ветру, паведамляе [1] тэлеграм-канал «ЖКГ Мінск афіцыйна».
Да канца дня камунальнікі плануюць прыбраць усе паваленыя дрэвы.
Мінчукоў просяць паведамляць аб разбурэннях, выкліканых непагаддзю, па нумары 115 або на сайце 115.бел.
Як заявіў [2] старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, да канца дня асноўныя наступствы ўрагану ў Мінску плануецца ліквідаваць, «Да канца дня прыбяром упалыя агароджы, паваленыя дрэвы – яны з праезнай часткі прыбраныя і распілаваныя. Перш за ўсё, вядома, прыбіралі тэрыторыі сацыяльных устаноў – школ, дзіцячых садкоў. Святлафоры, знакі практычна адноўлены, прыпыначныя пункты таксама, за станам дарожнага палатна сачым», – сказаў мэр Мінска.
Прэв’ю: minsknews.by
Спасылкі
[1] https://telemetr.me/content/mgjha
[2] https://telemetr.me/content/mgjha/1
[3] https://zviazda.by/be/tags/pagoda
[4] https://zviazda.by/be/tags/nastupstvy
[5] https://zviazda.by/be/tags/likvidacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk