Паводле слоў спецыяліста, дэпрэсія — гэта клінічны стан, у якім чалавеку складана жыць, наогул нічога не хочацца, і ён увесь дзень ляжыць. У гэтым стане падае апетыт, і чалавек лічыць, што гэта назаўжды. «Часам гэта блытаюць з часовым парушэннем, якое бывае на поўначы вельмі часта. Навукоўцы даўно звязалі гэта з сонечнымі днямі. Нездарма мы баімся цемры. Калі яна доўга доўжыцца, то прымушае чалавека палохацца ўсіх складанасцяў, якія ён сам сабе можа прыдумаць. А яны ўжо выклікаюць трывогу, страх і пасля адчуванне, што жыццё скончылася. У здаровых людзей такі стан можа быць сезонным», — распавёў ён. Апатыя, на думку Карнауха, менш сур’ёзная, перадае [1] Лента.ру.
Псіхолаг Алена Пермінава агучыла прыкметы дэпрэсіі: працяглы сон, страта цікавасці да задавальненняў, скарачэнне зносін, паніжаны эмацыйны фон, разбітасць. Паведамляецца, што дэпрэсія бывае двух тыпаў: эндагенная і псіхагенная. «Лепш за ўсё звярнуцца да спецыяліста, таму што эндагенная дэпрэсія мае біялагічную падставу і, верагодна, што без медыкаментаў не абысціся. Псіхагенную дэпрэсію прасцей, хутчэй і бяспечней перажыць у суправаджэнні псіхолага, часцей без медыкаментаў», — заключыла Пермінава.
Раней псіхолагі Юлія Царэнка і Фёдар Осіпаў назвалі кнігі і фільмы, якія часткова здольныя замяніць паход да спецыяліста або дапамагчы ўсвядоміць, што патрэбна прафесійная дапамога. Калі ёсць псіхалагічныя праблемы, пры чытанні ці праглядзе кіно высокая верагоднасць атрымаць рэтраўматызацыю — гэта калі чалавек зноў і зноў пражывае траўму. У такім выпадку неабходная менавіта дапамога спецыяліста, патлумачыла Царэнка.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2022/01/16/psy/
[2] https://zviazda.by/be/tags/depresiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/apatyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vuchonyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/navukoucy
[6] https://zviazda.by/be/tags/dasledvanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/psiholagi