Інфармацыя аб прадмеце, які моцна нагадвае снарад, паступіла з пасёлка Старобін Салігорскага раёна сёння.
Выявіўшы падазроны прадмет, грамадзяне паступілі правільна: не сталі самастойна разбірацца са знаходкай і паведамілі ў міліцыю, канстатуе УУС Мінскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі міліцыі, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння, забяспечылі бяспеку грамадзян да прыбыцця спецыялістаў сапёрна-піратэхнічнай службы ўнутраных войскаў. Прыбылыя сапёры абясшкодзілі знаходку — аказалася, што гэта быў навучальны танкавы стрэл.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/saligorski-rayon-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/snarad