У вёсцы Гарадная Столінскага раёна ганчарным майстэрствам займаюцца не адно стагоддзе: раней — для побыту і заробку, зараз жа ўсё больш для душы — з цікавасці да сваёй гісторыі і жыцця продкаў. Створаны амаль два дзясяткі гадоў таму на грант спецыяльнага фонду Прэзідэнта пры мясцовым Доме культуры Цэнтр ганчарства не даў згаснуць агню ў горне і зараз дапамагае нараджэнню новай плеяды гараднянскіх майстроў. За значны асабісты ўклад у захаванне традыцый ганчарнага рамяства кіраўнік цэнтра Васіль КАЗАЧОК (на фота) нядаўна з рук кіраўніка дзяржавы атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтваў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya