У гомельскай бальніцы пацыент напаў з нажом на доктара, паведамілі [1] ў МУС.
Гамяльчанін знаходзіўся на прымусовым лячэнні ў таксікалагічным аддзяленні бальніцы. У час начнога абходу 16 студзеня на дзяжурнага ўрача-таксіколага накінуўся 51-гадовы пацыент. Мужчына нанёс удары нажом у вобласць шыі і рук.
Калегі медыка паведамілі аб інцыдэнце паставому міліцыянеру, які разам з напарнікам затрымаў злачынца. Жыццю пацярпелага нічога не пагражае, ён знаходзіцца на амбулаторным лячэнні.
Распачата крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[4] https://zviazda.by/be/tags/napadzenne